Патрыятычнае і грамадзянскае выхаванне
як адзін з галоўных напрамкаў у
працэсе фарміравання асобы навучэнца
Змест
Уводзіны |
3 |
Ι. Цэнтр па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні як сродак фарміравання асобы навучэнца |
8 |
1.1. Структура рэсурснага цэнтра |
8 |
1.2. План работы рэсурснага цэнтра |
9 |
ΙΙ. Патрыятычнае і грамадзянскае выхаванне ва ўрочнай дзейнасці |
12 |
2.1. З вопыту працы настаўнікаў пачатковых класаў па выкарыстанні прадмета “Мая Радзіма – Беларусь” для фарміравання патрыятызму і грамадзянскай пазіцыі навучэнцаў |
12 |
2.2. З вопыту працы настаўніка беларускай мовы і літаратуры Курсевіч Н.Г. па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні навучэнцаў |
16 |
2.3. Грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне школьнікаў у працэсе выкладання прадмета“Гісторыя Беларусі” |
18 |
ΙΙΙ. Грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне у пазакласнай рабоце |
22 |
3.1. Выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму навучэнцаў сродкамі школьнага музея |
24 |
ΙV. Не забываць сваіх вытокаў |
29 |
4.1. Даследаванне роднага краю як сродак фарміравання грамадзянскіх і патрыятычных кампетэнцый |
29 |
Заключэнне |
35 |
Літаратура |
37 |
Дадатак 1. Поры года ў маёй вёсцы |
38 |
Дадатак 2. Урок мужнасці “Быў доўгі шлях да Перамогі” |
|
Дадатак 3. З альбома “Салдаты Перамогі” |
|
Дадатак 4. Работа гісторыка-краязнаўчага музея |
|
Дадатак 5. Пад небам Бацькаўшчыны прайшла суровая вайна |
|
Дадатак 6. Рэалізацыя інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна |
|
Дадатак 7. Азбука экспанатаў пакоя быту беларускага селяніна |
Уводзіны
Важнейшай часткай маральнага выхавання навучэнцаў з’яўляецца фарміраванне ў іх патрыятызму. Цяжка ўявіць сабе чалавека без гісторыі, без кроўных сувязей з роднай зямлей, без адчування сваіх вытокаў, без памяці, без роду і племені. Жыццё ставіць перад намі шмат праблем, сярод якіх няма амаль ніводнай, што сваімі каранямі так ці інакш не была б звязана з нашым гістарычным мінулым.
У выніку творчага пошуку калектыў школы прыйшоў да высновы, што выхаванне патрыятызму і грамадзянскасці трэба праводзіць на мясцовым матэрыяле, каб дзеці з малых гадоў ведалі гісторыю сваёй вёскі, сенняшнія клопаты яе жыхароў, народную творчасць. Праблемы патрыятызму, стаўлення да Айчыны, Радзімы былі і застаюцца прадметам пастаяннай увагі мысліцеляў і даследчыкаў на працягу ўсёй шматвяковай гісторыі грамадскай думкі.
Яшчэ Францыск Скарына ў ліку першых у айчыннай грамадскай думцы прыступіў да сур’ёзнага пераасэнсавання маральных прынцыпаў і норм сярэдневякоўя з пазіцый хрысціянства.
У час пропаведзей Ф.Скарына разумеў, што пачуццё любові не можа быць сфарміравана без любові да свайго народа, да сваёй Радзімы.
З выдатнай плеяды дзеячаў Беларусі эпохі Адраджэння сваёй самабытнасцю, непаўторнасцю, адданасцю Радзіме, цеснай сувяззю з простым народам вылучаецца фігура Міколы Гусоўскага, які лічыў, што Радзіма – пачатак пачаткаў сэнсу жыцця і ўсяго святога.
Патрыятычнае выхаванне – адзін з галоўных кірункаў у працэсе фарміравання асобы школьніка. Аналіз працы рэсурснага цэнтра па патрыятычным выхаванні дазваляе сцвярджаць пра значную яе актывізацыю.
Мэтанакіраваная сістэмная работа па фарміраванні ў падрастаючага пакалення патрыятызму і грамадзянскасці, заснаваных на павазе да гістарычнага і культурнага, баявога, працоўнага мінулага і сёняшняга дня роднай краіны, нацыянальнай культуры, ажыцяўляецца ў рамках праектнай дзейнасці нашай ўстановы.
З 2018 года ва ўстанове дзейнічае рэсурсны цэнтр па патрыятычным і грамадзянскім выхаванні. З’явілася магчымасць накіраваць выхаванне вучняў па шляху выпрацоўкі ў іх якасцей сапраўдных грамадзян Беларусі, якія глыбока паважаюць дасягненні нацыянальнай культуры, свядома выбіраюць любоў да Айчыны і малой радзімы як неабходную ўмову жыцця. Аналіз інфраструктуры ўстановы як рэсурснага цэнтра на пачатковым этапе рэалізацыі праекта паказаў наступныя напрамкі, якія патрабуюць актыўнага развіцця і падтрымкі:
-
стварэнне цэласнай педагагічнай прасторы (адзінства і ўзаемасувязь ўрочнай і пазаўрочнай форм работы);
-
узмацненне работы па выхаванні грамадзяніна і патрыёта;
-
павышэнне ўзроўню духоўна-маральнага здароўя ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу;
-
усталяванне сувязяў для абмену вопытам са школамі, якія найбольш актыўна займаюцца праблемамі патрыятычнага выхавання моладзі як у нашай краіне, так і за яе межамі.
Адметнымі рысамі створанай ва ўстанове мадэлі грамадзянска-патрыятычнага выхавання з'яўляюцца:
-
цэласнасць і сістэмнасць грамадзянска-патрыятычнага выхавання, якое ахоплівае ўсе этапы школьнай адукацыі з 1 па 11 клас, забяспечвае пераемнасць паміж этапамі і арганічную сувязь паміж навучальным працэсам і пазаўрочнай дзейнасцю школьнікаў;
-
ярка выяўлены выхаваўчы патэнцыял усяго адукацыйнага працэсу - накіраваны на фарміраванне ў навучэнцаў маральнай культуры асобы, патрыятызму і грамадзянскасці;
-
стварэнне ў адукацыйным працэсе «грамадзянска-патрыятычнай вертыкалі» у выглядзе факультатыўных курсаў і заняткаў у аб'яднаннях па інтарэсах, якія забяспечваюць ў працэсе выкладання развіцце актыўнай грамадзянскай пазіцыі, самаарганізацыі і творчасці;
-
адкрытасць сістэмы грамадзянска-патрыятычнага выхавання навакольнага сацыяльнага асяроддзя.
Магчымасці ўстановы ў арганізацыі выхаваўчага працэсу значныя. Такія вучэбныя прадметы, як беларуская мова і літаратура, гісторыя, маюць вялікі выхаваўчы патэнцыял. 37 гадоў як у школе створаны гісторыка-краязнаўчы музей, дзе накоплены багаты матэрыял па патрыятычным выхаванні.
Распрацавана дакументацыя, якая рэгламентуе працу рэсурснага цэнтра: палажэнне аб рэсурсным цэнтры, яго структура, план работы на навучальны год.
Асноўныя формы работы па гэтым напрамку, якія прапануе на сённяшні дзень наш рэсурсны цэнтр, такія:
Праблема грамадзянскага і патрыятычнага выхавання на сучасным этапе вельмі актуальная. Да яе трэба падыходзіць дыферэнцыравана і індывідуальна.
У рэалізацыі праекта “Вялікая гісторыя малой радзімы” сталі рэспубліканскія акцыі “Вялікай Перамозе – 75!”, “Я гэты край Радзімай заву”, “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”. Мы прымалі ўдзел у такіх традыцыйных раённых і абласных мерапрыемствах, як месячнік ваенна-патрыятычнай работы, Вахта Памяці, а таксама ў этапах рэспубліканскіх праектаў, фестываляў-конкурсаў. Акцыі па ўшанаванні памяці загінуўшых і добраўпарадкаванні тэрыторыі абеліскаў, помнікаў, брацкіх магіл, арганізацыя пошука-даследчай і турыстычна-краязнаўчай дзейнасці навучэнцаў – значныя напрамкі выхаваўчай работы. Найкаштоўнейшым гісторыка-краязнаўчым матэрыялам мы бачым успаміны ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, іх родных і блізкіх, сабраныя ў ходзе інтэрв’ю, гутарак, расказаў.
У рамках праекта створаны альбом “Салдаты Перамогі”. Калектыўная справа аб’яднала педагогаў, навучэнцаў і іх бацькоў. На Акцябрскай зямлі знаходзіцца каля 100 воінскіх пахаванняў і месцаў воінскай славы. Навучэнцы сустракаліся з удзельнікамі і сведкамі вайны, ветэранамі педагагічнай працы. Галоўным прадметам даследавання, побач з біяграфічнымі данымі, стаў школьны і пазашкольны побыт: чым жылі дзеці і моладзь у той момант, калі пачалася вайна і ў гады фашысцкай навалы, што іх хвалявала, якімі справамі займаліся, хто і як іх вучыў, якія вершы і песні былі для іх важныя. Аўтары па драбніцах збіралі матэрыялы пра тых, хто ў даваенны час працаваў настаўнікам, потым пайшоў на фронт, змагаўся з ворагам, пасля Перамогі зняў шынель і працягнуў педагагічную дзейнасць, працаваў добрасумленна, на знос, не за ўзнагароды ці вялікія грошы, а проста з-за сваёй прыстойнасці і любові да краіны, дзе нарадзіўся. У альбоме сабраны аўтабіяграфічныя звесткі пра педагогаў-ветэранаў, асабістыя якасці і працоўныя справы якіх з'яўляюцца пераканаўчым станоўчым прыкладам, арыенцірам у выхаванні падрастаючага пакалення. На нашым сайце можна таксама азнаёміцца з работамі ўдзельнікаў праекта.
Неўзабаве плануецца выпуск тэматычнага зборніка вершаў ветэранаў 130-й дывізіі, якія вызвалялі Акцябрскі раён ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Парачане па праве ганарацца велічнай гісторыяй сваёй малой радзімы, трапятліва зберагаюць і ўзбагачаюць перададзеную продкамі спадчыну і з гонарам працягваюць іх слаўныя справы.