Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Час выбраў мяне

Дата: 30 января 2023 в 17:59, Обновлено 30 января 2023 в 18:08

Час выбраў мяне

Вельмі цяжка пісаць пра тых, каго ўжо няма сярод нас, але і маўчаць нельга, бо хочацца, каб пра іх ведалі не толькі аднавяскоўцы і родныя, але і ўся наша краіна.

Вёска Парэчча, вуліца Прытыцкага, д.20. Тут пражывала дружная сям’я Пракаповічаў:

Пракаповіч Усевалад Валянцінавіч (1936 – 1991 г.) – працаваў слесарам-наладчыкам у саўгасе “Парэчча”;

Пракаповіч Лідзія Фёдараўна (1938 г. н.) – працавала санітаркай Парэцкай бальніцы, пражывае ў дачкі Людмілы ў г. Калінкавічы;

Пракаповіч Людміла Усев

У нашым краі хлопец рос

Сардэчны, гожы і здаровы,

Але яму дастаўся лёс –

Не, не бязлітасны – суровы.

З яго, бязвусага хлапца,

Ў гарачай старане ферганскай

За пару месяцаў байца

Спяклі для бойні для афганскай.  аладаўна (1957 г.н.);

Пракаповіч Святлана Усеваладаўна (1958 г. н.);

Пракаповіч Анатолій Усеваладавіч (1962 – 2011 г.);

Пракаповіч Тамара Усеваладаўна  (1965 г.н.).

Напярэдадні жаночага свята 07.03.1962 года ў сям’і нарадзіўся доўгачаканы хлопчык.

У нашым краі хлопец рос

Сардэчны, гожы і здаровы,

Але яму дастаўся лёс –

Не, не бязлітасны – суровы.

З яго, бязвусага хлапца,

Ў гарачай старане ферганскай

За пару месяцаў байца

Спяклі для бойні для афганскай. 

В. Жуковіч “Сучасная балада”

Бацькі назвалі яго Анатолем. У 1969 годзе пайшоў у першы клас Парэцкай сярэдняй школы.

З ўспамінаў першай настаўніцы Ярковіч Таісіі Гаўрылаўны:

 – Рос паслухмяным, адказным хлопчыкам. Захапляўся спортам, любіў пагуляць у футбол. Заўсёды старанна рыхтаваўся да ўрокаў і быў выдатнікам.

З успамінаў класнага кіраўніка Куляшэўскай Людмілы Фёдараўны, настаўніка фізікі:

– У старэйшых класах вялікую цікавасць праяўляў да прадметаў матэматычнага цыклу. Асабліва захапляўся фізікай, любіў выконваць лабараторныя работы. Разам з сябрамі арганізавалі школьны ансамбль і з задавальненнем выступалі на розных мерапрыемствах, школьных вечарах, наладжвалі выступленні ў суседніх вёсках.

З успамінаў аднакласніцы Немцавай Алены Мікалаеўны:

 – У дзяцінстве стараўся ніколі нікога не крыўдзіць. Успамінаецца, як ён адзін разам з намі дзяўчынкамі хадзіў на праполку маладога лесу кіламетраў за пяць ад вёскі. Дабіраліся туды і назад пешшу. Анатолій заўсёды стараўся нам дапамагчы, рабіў самую цяжкую работу.

Лёс распарадзіўся так, што ён выконваў інтэрнацыянальны абавязак у Афганістане. Доўгі час бацькі нічога не ведалі пра сына. І толькі потым сталі прыходзіць пісьмы з Афганістана. Пісаў, што вельмі цяжка пераносіць гарачыню. Аднойчы душманам ўдалося спаліць палатку, дзе яны размяшчаліся разам з сябрамі. Згарэлі ўсе дакументы. І толькі пасля дэмабілізацыі быў адноўлены камсамольскі білет.

Шкада, што рана з жыцця пайшоў мой аднакласнік, але і за гэты кароткі час паспеў шмат зрабіць: пабудаваў дом, пасадзіў сад, вырасціў дваіх сыноў, але не дачакаўся ўнукаў.

У 1979 годзе закончыў 10 класаў Парэцкай сярэдняй школы. І вясною 24.04.1980 г прызваны ў армію (часць 73439 г. Віцебска). І так здарылася, што яго юнацтва супала з афганскай вайной, якая патрабавала ад маладых абаронцаў не толькі выканання воінскага абавязку, але і мноства жыццяў. З 24.11.1980 па 27.04.1982 гг выконваў інтэрнацыянальны абавязак ў Афганістане (часць 93450 г. Кабул). Мае ўзнагароды: нагрудны знак “Парашутыст-выдатнік Савецкай Арміі I ступені”, медаль “За баявыя заслугі”, 4 юбілейныя ўзнагароды, граматы.

Лёс падараваў яму вялікае шчасце – жыццё. Вясною 1982 года Анатоль быў дэмабілізаваны і вярнуўся ў родную вёску.

Суседаў сын дамоў

з Афганістана

вярнуўся…

На руках – загару медзь…

Я ні пра што дапытвацца не стану.

І на вачах няцяжка зразумець,

што перажыў ён…

Артур Вольскі

      Яшчэ ў школе разам са сваім сябрам Балтушкіным Міхаілам марылі стаць вадзіцелем аўтобуса. Іх мары здзейсніліся. З 1983 года Анатолій разам з сям’ей (жонкай Валянцінай, двума сынамі) пражываў ў г. Гомелі і працаваў вадзіцелем аўтобуса. У жнівені 2011 года пасля цяжкай хваробы яго не стала, але да канца свайго жыцця Анатоль памятаў жахі Афганістана, яго ўспаміны кранаюць за сэрца любога:

– Некалькі месяцаў я служыў у дэсантных вайсках, потым быў шафёрам(так як у мяне былі правы вадзіцеля). У Афгане вадзіцелем быць вельмі цяжка. Тут проста небяспечна ездзіць, усюды міны, як толькі сышоў з каляі, то і ўзляцеў у паветра. Тут за сябе не баішся, а толькі за сябра, што едзе з табою.

Там была партызанская вайна, вялікія баі – рэдкасць. Заўсёды: ты і ён. Робішся чуйным, як рысяня. Пусціў чаргу – ён сеў. Чакаеш. Хто цяпер? Яшчэ не пачуў стрэлу, а ўжо адчуў, як праляцела куля. Ад каменя да каменя паўзеш… Затойваешся… Гонішся за ім… Як паляўнічы… Увесь спружына… Не дыхаеш… Ловіш нейкае імгненне… Калі б сышліся, мог бы забіць прыкладам… Забіваеш – адчуваеш, што ты жывеш! Я зноў – жывы! Радасці забіць чалавека няма. Забіваеш, каб вярнуцца дадому… Да чужой смерці я прывык, а ўласнай баяўся. Бачыў, як ад чалавека за адну секунду нічога не застаецца, быццам яго зусім не было…

 
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.