Тэхналагічная карта экскурсіі “Пад небам Бацькаўшчыны нашай прайшла суровая вайна”
Маршрут экскурсіі |
Месца прыпынку |
Аб’ект паказу |
Час/мінуты |
Асноўны змест экскурсіі, падтэмы, асноўныя пытанні, якія раскрываюць тэму |
Арганізацыйныя ўказанні |
Метадычныя ўказанні |
Месца збору групы Помнік на месцы партызанскага аэрадрома” |
На месцы збору групы (акраіна аг. Парэчча)
|
Помнік на месцы партызанскага аэрадрома |
5-7 мін |
Няўмольна хутка ідзе час. Ён надае мудрасці, але забірае ад нас тых, хто крок за крокам, праз усе жахі выпрабаванняў, страты, боль, смутак набліжаў народ да перамогі, якая дае цяпер права ганарыцца ёю ўсяму чалавецтву. Вайна. Мы ўяўляем яе па кадрах кінахронікі, па творах мастацкай літаратуры і асабліва па ўспамінах ветэранаў. Хочацца, каб гісторыю нашай маленькай радзімы ведалі многія. Таму сёння мы пройдзем тымі дарогамі, якія нам нельга забываць, каб глыбей адчуць шчасце міру і радасць Вялікай Перамогі. Хай ажывуць у памяці старонкі слаўнага мінулага. Дата заснавання абеліска – 1971 год, рэканструіраваны ў 2017 годзе. Абеліск зроблены з цэглы і цэменту. У цэнтры – надпіс “Здесь в годы Великой Отечественной войны находился партизанский аэродром”. Менавіта тут, каля самай вёскі, у гады фашысцкай акупацыі дзейнічаў партызанскі аэрадром, які прымаў самалёты з Вялікай зямлі. Месца вельмі ўдалае, як быццам бы сама прырода паклапацілася аб гэтым. Аднак гэты аэрадром быў запасны, так як асноўны знаходзіўся ў Любанскім раёне. |
Пасля прывітання група становіцца ўздоўж мемарыяльнага знака, экскурсавод становіцца з боку групы і пачынае аповед. |
На дадзеным этапе адбываецца знаёмства з групай і ўстаноўка кантакту. Асноўны метадычны прыём - стварэнне праблемнай сітуацыі (чаму пачатак экскурсіі звязаны з гэтым аб'ектам: узнікненне партызанскага аэрадрома практычна на пустым месцы). |
Ад мемарыяльнага знака па вул. Леніна да помніка воінам-землякам на вул. Савецкая |
Пешшу |
6 мін |
Па шашы мы рухаемся на захад ад аэрадрома па вуліцы Леніна, дзе мясцовасць паволі паніжаецца, спускаемся да сажалкі, якую мясцовыя жыхары называюць “Лужок”. Яна была выкапана яшчэ ў XIX ст. І вось мы з вамі ля помніка землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны. |
Група пешшу ідзе за экскурсаводам да аб'екта экскурсіі . Напамінаюцца правілы дарожнага руху: пераход праезнай часткі. |
Выкарыстоўваюцца прыёмы панарамнага паказу, апісання падзей, гістарычнай рэканструкцыі. |
|
Помнік воінам-землякам |
На перасячэнні вул. Леніна, Савецкая, зав. Мінскі |
Помнік воінам-землякам |
7-12 мін. |
Дата заснавання – 1967 год. Жалезабетонная скульптура воіна на мрамарным пастаменце. Яна сімвалізуе горыч, пакуты, смутак аб тых, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны, а гэта 667 чалавек, выхадцаў з в. Парэчча. Сярод іх: партызаны, воіны-франтавікі, мясцовыя жыхары (жанчыны і дзеці). У падмурку помніка ў баявой капсуле знаходзіцца наказ нашчадкам. |
Пасля прыбыцця на месца размяшчэння помніка, група спыняецца. Экскурсавод павінен размясціць групу так, каб праглядаліся ўсе асаблівасці помніка, а сам становіцца напаўпавароту да групы і помніка, які знаходзіцца ў цэнтры. |
Варта даць кароткую інфармацыю пра гісторыю стварэння помніка. Асноўны метадычны прыём –дыскусія. |
Ад помніка воінам-землякам па вул. Савецкая да Памятнага знака на вул. Гагарына, дзе былі спалены жыхары |
Пешшу |
8 мін. |
Каб лепш даведацца пра гісторыю Парэчча, варта агледзець яшчэ адно памятнае месца. Пад час руху ўбачым камень з надпісам. Першы пісьмовы ўспамін аб вёсцы Парэчча адносіцца да сярэдзіны ΧVΙ стагоддзя. Вёска ўваходзіла ў Бчыцкую воласць Мазырскага старавойства. Камень быў адкрыты восенню 2020 года на Дзень вёскі. |
Група рухаецца за экскурсаводам. Экскурсавод напамінае правілы дарожнога руху пры пераходзе праезнай часткі. Аповед ідзе падчас руху . |
Выкарыстоўваюцца прыём паказу мемарыяльнай дошкі на камяні, прыём апісання, прыём пытання-адказу. |
|
Памятны знак на вул. Гагарына, дзе былі спалены жыхары |
Вул. Гагарына, каля дома № 14 |
Памятны знак, дзе былі спалены жыхары |
7 мін. |
Дата заснавання – 1960 год, рэканструіраваны ў 2011 годзе. Гранітны знак у выглядзе крыжа і гранітнай пліты. На мрамарнай пліце ў цэнтры помніка маецца надпіс “Здесь в 1942 году были сожжены мирные жители”. Тут пахаваны 66 мірных жыхароў, спаленых у сакавіку 1942 г. Сярод іх сям’я маладой партызанкі Шуры Есмановіч. |
Пасля прыпынку група, узяўшы кветкі, праходзіць за экскурсаводам, ускладае кветкі да помніка. Экскурсавод павінен размясціць групу так, каб праглядаліся ўсе асаблівасці Памятнага знака. |
Варта даць кароткую інфармацыю пра гісторыю стварэння помніка. Асноўныя метадычныя прыёмы – дыскусія, прыём апісання падзей. |
Ад Памятнага знака на вул. Гагарына да магілы ахвяр фашызму |
Пешшу |
6 мін |
Працягваем нашу экскурсію. Рухаемся да яшчэ аднаго знакавага месца: магілы ахвяр фашызму. |
Аповед ідзе падчас руху. Экскурсавод загадзя папярэджвае экскурсантаў, з якога боку і праз які час падасца аб'ект. |
Асноўныя метадычныя прыёмы - прыём апісання, прыём паказу ў руху. |
|
Помнік на магіле ахвяр фашызму |
Вул. Гагарына, каля будынка былога цэнтра адпачынку |
Магіла ахвяр фашызму |
5 мін |
Дата заснавання – 1967 год, рэканструіраваны ў 2018 годзе. Помнік зроблены з цэглы і цэменту. У цэнтры помніка надпіс “Здесь в д. Поречье похоронено 24 советских граждан, расстрелянных немецко-фашистскими захватчиками в 1944 году». |
Аповед вядзецца пры поўным прыпынку групы. |
Патлумачыць, менавіта чаму ў гэтым месцы пастаўлены помнік. Асноўны метадычны прыём -разумовае прайграванне гістарычнага фону. |
Ад магілы ахвяр фашызму да Брацкай магілы |
Пешшу |
2 мін |
Далей працягваем нашу экскурсію – ідзем да Брацкай магілы, якая знаходзіцца на могілках… Каб каменні маглі гаварыць, Як гавораць з жывымі жывыя, Расказалі б пра дні баявыя, Каб каменні маглі гаварыць… Над папялішчамі галосіць вёска, – Ад лёсу не адкупішся нічым. Магілы брацкай пад шнурок палоска Ледзь прыцярушана з начы. |
Група рухаецца за экскурсаводам. Экскурсавод напамінае аб хуткім падыходзе да новага аб’екту. |
Асноўны метадычны прыём - прыём паказу ў руху. |
|
Абеліск на Брацкай магіле |
Вул. Сацыялістычная (на могілках) |
Брацкая магіла |
7 7 мін |
Дата заснавання – 1967 год, рэканструіраваны ў 2018 годзе. Помнік зроблены з граніту, на якім напісаны імены 33 загінуўшых салдат і партызан. Тут пахаваны 33 воіны Савецкай Арміі, якія загінулі ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў час вызвалення в. Парэчча 27-28 чэрвеня 1944 г. На досвітку 24 чэрвеня 1944 г. войскі I Беларускага фронта перайшлі ў наступленне. Так пачалася аперацыя “Баграціён”. З усходніх рубяжоў Акцябрскага раёна вяла наступальную аперацыю 28-ая армія, якая прыкрывала Бабруйскі напрамак з поўдня. 25 чэрвеня наступленне працягвалася. 26 чэрвеня быў вызвалены г.п. Акцябрскі і асноўныя сілы арміі выйшлі да р. Пціч. 27 чэрвеня армія фарсіравала раку Пціч у раёне Бубнаўкі, Зацішша, Ражанова, Халопеніч, і да раніцы 28 чэрвеня завяршылася вызваленне раёна. |
Аповед вядзецца пры поўным прыпынку групы. З “партфеля экскурсавода " дэманструецца архіўны дакумент. |
Выкарыстоўваць прыём папярэдняга агляду, прыём апісання і прыём цытавання, прыём спасылкі на відавочцаў. |
Ад Брацкай магілы да месца Козел – Бунёўскага пабоішча (урочышча Бунёў) |
Пешшу |
50 мін |
Далей наша экскурсія працягваецца па лясных дарогах, праз урочышчы Асінавы Гай, Нудзін на месца былога Козел-Бунёўскага пабоішча, вынікам якога было вызваленне нашага Парэчча. |
Аповед ідзе падчас руху. Экскурсавод загадзя папярэджвае экскурсантаў, з якога боку і праз які час падасца аб'ект, напамінае пра правілы руху па лясных дарогах. |
Асноўныя метадычныя прыёмы - прыём абстрагавання, прыём асноўнага паказу, кароткі аповед пра ўнікальнасць прыроды, панарамны паказ. |
|
Памятны знак на месца Козел – Бунёўскага пабоішча (урочышча Бунёў) |
Памятны знак на месца Козел – Бунёўскага пабоішча |
60 мін |
Козел-Бунёўскае пабоішча адбылося ў ноч з 27 на 28 чэрвеня 1944 г. Пачаўся жорсткі бой, які цягнуўся ўсю ноч. Амаль 2500 нямецкіх салдат і афіцэраў засталіся ляжаць на полі бою, больш як 1000 трапілі ў палон. Асобна хочацца расказаць і пра камандзіра батальёна Рыгора Пятровіча Ерафеева, які ўвесь час знаходзіўся ў першых радах, натхняючы байцоў на подзвіг. Варожы асколак цяжка раніў яго, але дзякуючы дапамозе медыкаў, ён застаўся жыць. За гэту аперацыю Рыгору Пятровічу Ерафееву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. |
Экскурсавод павінен размясціць групу так, каб праглядаліся ўсе асаблівасці памятнага знака, напомніць пра правілы знаходжання ў лесе. У дадзекным месцы група спыняецца на адпачынак. Група праводзіць работу па добраўпарадкаванні Памятнага знака. |
Асноўныя метадычны прыём — тлумачэнні і каментарыі па ходу экскурсіі, прыём рэканструкцыі гістарычных падзей. |
|
Ад месца Козел – Бунёўскага пабоішча (урочышча Бунёў) да помніка Валодзю Мазейку каля в. Ражаноў |
Пешшу |
40 мін |
У традыцыях беларусаў ― паважліва ставіцца да месцаў пахаванняў сваіх продкаў, захоўваць гістарычную памяць пра тых, хто, абараняючы Айчыну, не пашкадаваў свайго жыцця. Зараз мы накірумся да месца пахавання яшчэ аднаго героя: Валодзі Мазейкі. |
Аповед ідзе падчас руху. Экскурсавод загадзя папярэджвае экскурсантаў, з якога боку і праз які час падасца аб'ект, напамінае пра правілы руху па лясных дарогах. |
Асноўныя метадычныя прыёмы - прыём асноўнага паказу, кароткі аповед пра ўнікальнасць прыроды, панарамны паказ. |
|
Помнік Валодзю Мазейку |
Помнік Валодзю Мазейку |
30 мін |
Дата заснавання – 1984 год, рэканструіраваны ў 2020 годзе. Помнік зроблены ў выглядзе гранітнай пліты. На ёй знаходзіцца надпіс “Здесь похоронен юный партизан отряда «Красный Октябрь» Володя Мазейко (1928-1944), жестоко замученный фашистами”. |
Аповед вядзецца пры поўным прыпынку групы. Група праводзіць работу па добраўпарадкаванні помніка. Праводзіцца невялікі адпачынак. |
Асноўныя метадычныя прыёмы - разумовае прайграванне гістарычнага фону, прыём апісання падзей. |
|
Ад помніка Валодзю Мазейку да месца пахавання мірных грамадзян, спаленых у вёсцы Растаў |
30 мін |
Традыцыя - беражліва даглядаць за вайсковымі могілкамі і помнікамі героям Вялікай Айчыннай вайны захоўваецца. Іх адзіночныя і брацкія магілы, нагадваюць сучаснаму пакаленню аб тым, якой цаною была дасягнута перамога над фашызмам у XX стагоддзі, а нам даюць права ганарыцца славай нашых продкаў. Мы накіроўваемся да апошняга пункту нашай экскурсіі: Памятны знак на месцы пахавання мірных грамадзян, спаленых у вёсцы Растаў. |
Аповед ідзе падчас руху. Экскурсавод загадзя папярэджвае экскурсантаў, з якога боку і праз які час падасца аб'ект, напамінае аб правілах руху па лясных дарогах. |
Асноўныя метадычныя прыёмы - прыём асноўнага паказу, кароткі аповед пра ўнікальнасць прыроды, панарамны паказ. |
||
Памятны знак на месцы пахавання мірных грамадзян, спаленых у вёсцы Растаў |
Памятны знак на месцы пахавання мірных грамадзян, спаленых у вёсцы Растаў |
10 мін |
Рухаемся да Памятнага знаку, які пастаўлены ў 1970 годзе на месцы пахавання мірных грамадзян, спаленых у вёсцы Растаў. Ён знаходзіцца на ўскрайку поля. Гэта магіла ахвяр фашызму. У пачатку вясны 1942 г. большасць мірнага насельніцтва в. Растаў была ў партызанскіх атрадах, якія дзейнічалі ў бліжэйшых вёсках (“Храбрацы”, або першая назва атрада “Ігар” у Ражанове, атрад імя С. М. Будзённага ў Глускім раёне). У вёсцы Растаў фашысты спалілі чатыры партызанскія сям’і – гэта 14 чалавек. |
Аповед вядзецца пры поўным прыпынку групы. Пасля прыпынку група, узяўшы кветкі, праходзіць за экскурсаводам, ускладае кветкі да помніка. Экскурсавод павінен размясціць групу так, каб праглядаліся ўсе асаблівасці Памятнага знака. . |
На гэтым этапе падводзяцца вынікі экскурсіі, даецца кароткая інфармацыя аб іншых цікавых экскурсіях па Парэччы, раздаюцца буклеты экскурсіі. |
|
Ад Памятнага знака на месцы пахавання мірных грамадзян, спаленых у вёсцы Растаў да аг. Парэчча |
15 мін |
Прыйдзе вясна. Закрасуе май, і мы зноў панясём кветкі да абеліскаў, брацкіх магіл, вечных помнікаў. Не будзем жа спяшацца, пастаім і падумаем: чаму мы тут? Схілім галовы і запытаем сябе, што я зрабіў і што зраблю, каб было каму сюды прыходзіць, каб не пабольшала на нашай зямлі такіх мясцін, каб мінулае стала ўрокам? На вялікі жаль на тэрыторыі Парэцкага сельскага савета не засталося ніводнага жывога сведка вайны. Пайшлі з жыцця нашы ветэраны. Паклонімся ім нізка. Да зямлі. |
Група рухаецца за экскурсаводам. Экскурсавод напамінае правілы дарожнога руху пры руху па дарозе па-за населеным пунктам. Аповед ідзе падчас руху . |