Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

12 ноября 2020 года в нашей стране отмечается 100-летний юбилей Андрея Егоровича Макаёнка

Дата: 10 ноября 2020 в 20:55, Обновлено 15 ноября 2020 в 20:22
169 просмотров

12 ноября 2020 года в нашей стране отмечается 100-летний юбилей Андрея Егоровича Макаёнка – белорусского драматурга, сценариста, народного писателя БССР. Он является создателем одной из популярнейших белорусских театральных постановок «Зацюканы апостал», а также автором таких известных произведений как «На досвiтку», «Трыбунал», «Таблетку пад язык». Пьесы драматурга широко ставились театрами разных стран, его перу принадлежат переводы многих пьес, по его сценариям поставлено много фильмов.

Андрэй Ягоравіч Макаёнак

Драматург, сцэнарыст, перакладчык, грамадскі дзеяч.

Народны пісьменнік БССР (1977).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1974), Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1962).

      Андрэй Ягоравіч Макаёнак нарадзіўся 12 лістапада 1920 г. у вёсцы Борхаў Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1938 г. скончыў Журавіцкую сярэднюю школу і паступіў у ваеннае вучылішча.  Аднак вучобу пакінуў, вярнуўся на радзіму, дзе працаваў у раённым Доме сацыялістычнай культуры. У 1939 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію. У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у савецка-англійскай аперацыі ў Іране, у баях на Паўночным Каўказе і на Крымскім фронце. У красавіку 1942 г. быў цяжка паранены. Пасля дэмабілізацыі працаваў настаўнікам у Акаурцкай сярэдняй школе ў Грузіі (1942—1943). Зімой 1943 г. вярнуўся на радзіму. Працаваў сакратаром Журавіцкага райкама камсамола (1944, цяпер у складзе Рагачоўскага раёна), Гродзенскага гаркама камсамола (1945), загадчыкам партыйнага кабінета Магілёўскага чыгуначнага вузла (1945—1946), памочнікам сакратара Журавіцкага райкама партыі (1946—1947). У 1949 г. скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б. У 1949—1953 гг. — загадчык аддзела прозы часопіса «Вожык», у 1966—1978 гг. — галоўны рэдактар часопіса «Нёман».

       Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага савета БССР (1971—1982). У 1965 г. у складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у 20-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН.

      Памёр 16 лістапада 1982 г., пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Творчасць

     Андрэй Макаёнак пачаў друкавацца з 1946 г. Аўтар аднаактовых п’ес «Перад сустрэчай» (1950), «Жыццё патрабуе» (1950), «Аксеніна цялушка», «Крымінальная справа» (абедзве — 1951), «Першае пытанне» (1952). Напісаў сатырычныя камедыі «Выбачайце, калі ласка» (1953), «Каб людзі не журыліся» (1957), «Лявоніха на арбіце» (1961), «Таблетку пад язык» (1972), «Святая прастата» (1974), сентыментальны фельетон «Верачка», трагікамедыі «Зацюканы апостал» (1969), «Трыбунал» (1970), «Пагарэльцы» (1980), «Дыхайце эканомна» (1982). Выйшлі зборнікі п’ес «Перад сустрэчай. Жыццё патрабуе» (1951), «Камедыі» (1961), «П’есы» (1974), «Кінасцэнарыі» (1989) і інш. Іван Шамякін і Андрэй Макаёнак.1978 г.

   Аўтар кінааповесці «Твой хлеб» (1956), кінасцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Шчасце трэба берагчы» (па матывах аповесці А. Кулакоўскага «Нявестка», 1958), «Рагаты бастыён» (па п’есе «Лявоніха на арбіце», 1964), «Пасля кірмашу» (па матывах п’есы Янкі Купалы «Паўлінка», 1972), дакументальных фільмаў «У адзінай сям’і» (1957), «Кандрат Крапіва» (1961).

Пераклаў на беларускую мову п’есы Л.  Зорына «Дабракі», «Я, бабуся, Іліко і Іларыён» Н. Думбадзе і Г. Лордкіпанідзе, «Чацвёрты» К. Сіманава і інш. Выйшаў Збор твораў у пяці тамах (1987—1990). Іван Шамякін і Андрэй Макаёнак.

    Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Знак Пашаны, медалямі.

Памяць

     У мэтах ушанавання памяці таленавітага драматурга Савет Міністраў Беларусі ў 1983 годзе прыняў пастанову "Аб увекавечванні памяці А. Я. Макаёнка". Імя Андрэя Макаёнка прысвоена Гродзенскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы і сярэдняй школе ў Журавічах, у якой створаны літаратурны музей. У Журавічах пісьменніку ўсталяваны помнік. Яго імем названы вуліцы ў Гомелі і Мінску. У 2000 годзе была прынятая пастанова Савета Міністраў Беларусі "Аб прысваенні імя Андрэя Макаёнка Журавіцкай сельскай бібліятэцы Рагачоўскага раёна".

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.