Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

Віншуем з дыпломам III ступені ў рэспубліканскім конкурсе юных экскурсаводаў

Дата: 18 ноября 2021 в 22:23, Обновлено 18 ноября 2021 в 22:42
105 просмотров

У лістападзе 2021 года ў рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі.

Рэспубліканскі конкурс праводзіўся ва ўстановах адукацыі краіны з сакавіка па кастрычнік 2021 года з мэтай фарміравання ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў сродкамі экскурсійнай і музейнай дзейнасці.

На рэспубліканскі этап конкурсу ў намінацыях «Музейная мазаіка» і «Гісторыя аднаго экспаната» паступіла 111 работ з усіх рэгіёнаў краіны.

Рэспубліканскі этап праводзіўся ў 2 туры: адборачны і заключны.

На другім (заключным) туры, у якім прынялі ўдзел 36 навучэнцаў, у анлайн-фармаце адбылася абарона конкурсных праектаў.

У намінацыі «Музейная мазаіка» навучэнцы прэзентавалі экскурсіі па створанай імі музейнай экспазіцыі, прадметы якой звязаны з тэматыкай музея.

У намінацыі «Гісторыя аднаго экспаната» ўдзельнікі конкурсу прадставілі экскурсіі аднаго выбранага музейнага прадмета.

Дыпломамі IIΙ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджана Іванкоўская Дар'я, навучэнка 10 класа (кіраўнік Матусевіч Г.С.). Віншуем.

<iframe width="560" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/9E6dUMn874c" title="YouTube video player" frameborder="0" allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen></iframe>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.